Back

ⓘ Музей Гісторыі Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі




Музей Гісторыі Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі
                                     

ⓘ Музей Гісторыі Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі

Музей Гісторыі Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі - адкрыты 14 снежня 1984 года ў горадзе Баранавічы. У залах музея прадстаўлены гістарычныя дакументы, фотаматэрыялы, макеты тэхнікі, карціны, чыгуначная форма і іншыя экспанаты, якія адлюстроўваюць працу і побыт чыгуначнікаў.

Аддзел "Чыгуначная тэхніка" Музея Гісторыі Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі быў адкрыты 30 ліпеня 1999 г.

                                     

1. Гісторыя ўзнікнення музея

Баранавічы сваім нараджэннем абавязаны чыгунцы, аб чым сведчыць малюнак паравоза на гербе горада. У лістападзе 1871 года па маршруце Смаленск - Брэст адправіўся першы таварна-пасажырскі цягнік. Тады ж зявілася чыгуначная станцыя з прадпрыемствамі, якія абслугоўвалі ўсю інфраструктуру чыгункі. Станцыя пасля дала жыццё цэламу гораду, ператварыўшы яго з цягам часу ў буйны прамысловы і чыгуначны цэнтр.

30 ліпеня 1999 г. у невялікі хваёвым гаі, у пяці хвілінах хады ад станцыі Баранавічы Палескія, быў створаны першы, і на той момант адзіны ў Беларусі, музей чыгуначнай тэхнікі. Музей быў створаны па ініцыятыве былога начальніка Баранавіцкага аддзялення, а затым начальніка Беларускай чыгункі Віктара Рыгоравіча Рахманько. Вялікую ролю ў ажыццяўленні гэтай ідэі адыграў Ілья Ніканавіч Малюгін, які ўзначальваў Савет ветэранаў Баранавіцкага аддзялення чыгункі. Ён стаў першым навуковым супрацоўнікам музея і кіраўніком ўсіх работ па яго стварэнні.

                                     

2. Экспазіцыя музея

На пастаменце ля ўваходу ў музей знаходзіцца макет паравоза серыі "У" у палову натуральнага памеру, што праехаў 28 лістапада 1871 года з першым цягніком праз Баранавічы ў Брэст. З гэтага дня пачалася гісторыя Беларускай чыгункі і горада Баранавічы. Каля макета паравоза маецца схема музея. Жывую цікавасць для экскурсантаў ўсіх катэгорый ўяўляе дзеючы макет Баранавіцкага чыгуначнага вузла, усталяваны ў адным з пасажырскіх вагонаў. У экспазіцыйных залах іншых вагонаў прадстаўлены ўзоры асабістых прылад працы, прыбораў і механізмаў у т. л. ручныя рельсарэзныя і рельсасвярлільныя станкі, якімі ў мінулым карысталіся чыгуначнікі. Шырока прадстаўлена шляхавая дэмантажная тэхніка, грузавыя дрызіны ДГК, АГМ, шпалападбівачная машына ШПМ-02, розныя прылады сігналізацыі і сувязі у т. л. дзеючы семафор, комплекс прылад водазабеспячэння з дзеючай водазаборнай гідраўлічнай калонкай для запраўкі паравозаў вадой. Усе экспанаты забяспечаныя шыльдамі з кароткай інфармацыяй. Яны сабраны дзякуючы карпатлівай працы людзей, якія стваралі макеты і рыхтавалі арыгіналы да экспазіцыі. Некаторыя экспанаты шукалі не толькі па ўсёй рэспубліцы, але і далёка за межамі краіны.

Музей валодае велізарнай калекцыяй паравозаў і цеплавозаў. Тут прадстаўлены пасажырскія і грузавыя вагоны розных пакаленняў, вагонныя цялежкі, макет паста дзяжурнага па пераезду і памяшканне дзяжурнага станцыі, дзейсны семафор, пуцерамонтная тэхніка, комплекс прыладаў для забеспячэння паравозаў вадой.

У 2002 годзе ў аддзеле адкрыта экспазіцыя тэхнікі чыгуначных войскаў. Гэта арыгінальныя ўзоры тэхнікі: пуцеўкладчык ПБ-3М, выправачна-падбівачная машына ВПМ 600, машыны для збудавання мастоў на сваях, зенітна-кулямётныя ўстаноўкі 3ПУ-4, якія размяшчаліся некалі на спецыяльных чыгуначных платформах з браніраванымі адсекамі для размяшчэння кулямётных стужак.

Уваход у музей бясплатны.

                                     
  • Столінскі краязнаўчы музей Сядзіба палешука канца XIX - пачатку XX ст. Музей Гісторыі Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі Каталог музеяў Беларусі
  • Дом - музей Ваньковічаў, Мінск 14 снежня - Музей Гісторыі Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі Быхаўскі раённы гісторыка - краязнаўчы музей Салігорскі
  • Сетка чыгуначных шляхоў Баранавіцкага аддзялення пачала складвацца з участка Гродна - Парэчча, былой Пецярбургска - Варшаўскай чыгункі па якім 15 снежня 1862
  • Баранавіцкі краязнаўчы музей - музей заснаваны ў кастрычніку 1929 года ў г.Баранавічы як павятовы. У пачатку 1929 г. адміністрацыя Баранавіцкага павета прыняла
  • на вуліцы Фралянкова, 11. Будынак выкарыстоўваецца пад музей Баранавiцкага аддзялення чыгункi Пабудаваны ў пачатку ХХ стагоддзя у час забудовы ў 1905 - 1908
  • Выставачная зала баранавіцкага краязнаўчага музея Музей Гісторыі Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі Музей чыгуначнай тэхнікі Штогод праводзіцца Рэспубліканскі
  • Мемарыяльны комплекс на магіле ахвяраў фашысцкага тэрору - вязняў Баранавіцкага гета - мемарыяльны комплекс у Баранавічах. Знаходзіцца на вул. Чарнышэўскага
  • Памятны знак у гонар партызан Баранавіцкага злучэння - помнік у Баранавічах. У першыя месяцы акупацыі жыхары Баранавіцкага края пачалі барацьбу супраць
  • баі за горад Баранавічы. Да іх далучыліся падпольшчыкі і партызаны Баранавіцкага партызанскага злучэння. Надаючы вялiкае значэнне горада як буйнейшаму
  • гэтыя замочкі на Дрэвы кахання а ключы кінулі ў возера. Супрацоўнікі Баранавіцкага ЗАГСу ўпэўнены, што новыя традыцыі на гэтым рамантычным месцы спадабаюцца

Users also searched:

...
...
...