Back

ⓘ Бітбокс




                                     

ⓘ Бітбокс

Бітбоксінг: мастацтва стварэння бітаў, рытмаў і мелодый пры дапамозе чалавечага рота; сучасная тэхніка бітбоксінга ўключае таксама і мноства іншых спосабаў. "Вакальная пяркусія хіп-хоп культуры".

Вынаходнікам бітбокса лічыцца Даг Фрэш Doug E. Fresh, аднак аналагічная тэхніка выкарыстоўвалася і раней, напрыклад, у мультфільме "Шпіёнскі запал" 1968. Назва паходзіць ад нефармальнай назвы першых драм-машын drum machine - "бітбоксы" beatboxes, літар. "скрыні рытму".

                                     

1. Гісторыя

Бітбоксінг зявіўся ў Нью-Ёрку і распаўсюдзіўся па ўсім свеце. Сёння бітбоксінг перажывае другое нараджэнне. Пачынальнікамі бітбоксінга былі Даг Фрэш Doug E. Fresh, Біз Маркі Biz Markie і Бафі Buffy з "Фет Бойз" Fat Boys.

                                     

1.1. Гісторыя 1980-я

У гэты час бітбоксінг займаў трывалыя пазіцыі. Магчыма, яго першым запісам варта лічыць "La Di Da Di" Doug’а E. Fresh’а і Slick’а Rick’а. Калі "Fat Boys", сталыя ўскосным чыннікам зяўлення на святло слова "phat", трапнага пазначэння "агульнай каманднай вагі", запісалі "Stick Em", рэп-камюніты і ўсе астатнія адсвяткавалі нараджэнне "цяжкага" вакальнага стылю Buffy. Нават сёння, калі людзі высмейваюць бітбоксінг, яны імітуюць нябожчыка Buffy, пыхкаючы і шумна выдыхаючы паветра ў далоні. Значны ўклад у справу распаўсюджвання бітбоксінга аказалі фільмы "Fat Boys", асабліва "The Disorderlies".

Найбольш яркія прадстаўнікі – гэта Gregg Nice, Ready Rock C з "Will Smiths crew" і The Jock Box з калектыву з назвай "Skinny Boys crew" Худыя Хлопцы.

                                     

1.2. Гісторыя 1990-я

У канцы дзевяностых бітбоксінг разам з брэйкінгам скаціўся ніжэй андэграўнду. Ён знаходзіўся ў запусценні аж да выпуску "Make the Music 2000" Rahzel’я "the Godfather of Noyze" – першага ў сучаснасці бітбоксінг-альбома. Яго назва адсылае нас да "Make the Music With Your Mouth", аднаму з першых бітбоксінг-трэкаў, запісанаму хіп-хоп прыкалістам Biz’ам Markie. Аднойчы на MTV зявілася відэа Rahzel "Just a Friend", у якім ён казаў: "Дзяўчынка, у цябе ёсць тое, што мне трэба, але ты сказала, што ён усяго толькі сябар, усяго толькі сябар… О, дзетка, у цябе, у цябе ёсць тое, што мне трэба…". Так Rahzel спрабаваў забяспечыць сабе камерцыйны поспех.

                                     

1.3. Гісторыя 2000-я

У 2002 годзе брытанскі бітбоксер Alex Tew, таксама вядомы як A-Plus, заснаваў найбуйную інтэрактыўную бітбоксінг-супольнасць. Гэты сайт згуляў найважную ролю ў нядаўнім адраджэнні бітбоксінга: ён прамаўтаваў мастацтва ў Інтэрнэце і арганізаваў першы Збор Бітбоксераў Human Beatbox Convention, якое адбылося ў красавіку 2003 г. Галоўным на HumanBeatbox.com зяўляецца наяўнасць форумаў, дзе бітбоксеры і небітбоксеры дзеляцца думкамі аб мастацтве імітацыі гукаў.

                                     

2. Асаблівасці бітбоксінга

Бітбоксінг звязаны з мастацтвам стварэння бітаў, рытмаў і мелодый пры дапамозе чалавечага рота. Аднак ён таксама можа ўключаць спеў, вакальны скрэчынг, імітацыю працы з круцёлкамі, гукаў духавых прылад, струн і шмат іншага.

Словы "бітбоксінг", "вакальная пяркусія" і "мультывакальнасць" multivocalism часта выкарыстоўваюцца як замена адзін другому, але гэта не так: раней, ды і цяпер, у розных школ бітбоксінга былі розныя тэхнікі і рэпертуары рытмаў - адгэтуль і розныя назовы.

Вакальная пяркусія ў большасці выпадкаў асацыюецца з групамі а-капэла, у той час як "бітбоксінг" і "human beatbox" - тэрміны, звязаныя з хіп-хопам або іншымі гарадскімі музычнымі стылямі. Мультывакальнасць - адносна новы тэрмін, уведзены брытанцам Killa Kela для пазначэння калектыўнага выкарыстання бітбоксінга, спевы, гукавой імітацыі і наогул усяго музычнага, што можа рабіць вакал.

                                     

3. Тэрміналогія

Часта можна сустрэць такія тэрміны як beatboxing, vocal percussion і multivocalism, але гэтыя назовы выкарыстоўваюцца, каб падкрэсліць нейкія асаблівасці ў тэхніцы выканання, рытме і г.д. Тэрміны beatbox або human beatbox выкарыстоўваюцца, калі кажуць аб хіп-хопе, або аб іншых урбан стылях музыкі. Тэрмін "вакальная пяркусія" найбольш выкарыстоўваецца, калі ёсць згадванне пра а-капэлы. Пра multivocalism успамінаюць, падкрэсліваючы сумесную імітацыю вакалу і гукаў музычных прылад.

                                     
  • паслядоўнасць музычных гукаў, якая стварае адасобленую адзінку. Больш літаральна, мелодыя - гэта паслядоўнасць гукаў і іх даўжынь. Бітбокс Рыф, музыка

Users also searched:

...
...
...